viasna on patreon

Эксперт у галіне даследвання і экспертызы мовы варожасці выступіць з лекцыяй у Мінску

2017 2017-11-10T14:26:58+0300 2017-11-10T14:34:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lekcia_by_14.11.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах Тыдня супраць фашызму і антысемітызму праваабароная арганізацыя Human Constanta запрашае 14 лістапада (аўторак) на лекцыю з экспертам па сучасных выкліках нянавісці ў грамадстве – Дзмітрыем Дуброўскім.

Вы лічыце, што фашызм і антысемітызм - гэта мінулае асобных краін, ці тое, што адбылося на фоне нейкага зруху ў свядомасці мас і сёння з'яўляецца “перажыткам“, які ня вартыя ўвагі?

Ці вы заўважаеце, як нешта падобнае ледзь прыкметна знаходзіцца побач, але не паддаецца апісанню? Або вы ўпэўненыя, што «яно» ўсюды і распаўсюджваецца з вар’яцкай хуткасцю?

Адзінага вернага адказу на гэтыя пытанні няма. Каб працягнуць дыскусію і абмеркаваць гэтыя пытанні, мы запрашаем усіх ахвочых на публічную лекцыю і дыскусію на тэму “Выклікі ў сувязі з ростам папулярнасці радыкальных нацыяналістычных поглядаў і неафашыстоўскіх рухаў у Еўропе і пост-савецкай прасторы” з навуковым супрацоўнікам Цэнтра незалежных сацыялагічных даследванняў, сябрам Праваабарончай рады Санкт-Пецярбурга, спэцыялістам у галіне даследвання і экспертызы мовы варожасці, злачынстваў на глебе нянавісці, спэцыяльнай судовай экспертызы Дзмітрыем Дуброўскім у Мінску.

Месца: адукацыйная прастора .PUNKT, г. Мінск, вул.Кастрычніцкая, 23а.

Час: 14 лістапада ў 18:30.

Сустрэча ў facebook і ў VK

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства