Раман Пратасевіч: Пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі Дапоўнена
Адміністратыўную справу блогера Рамана Пратасевіча разгледзеў 9 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”. Судовае паседжанне прызначанае на 15 гадзін.
Згодна з пратаколам правапарушэння, Раман Пратасевіч 21 кастрычніка “публічна выказваў грамадска-палітычныя погляды”, хаця, як пазначана ў пратаколе – “прыкметы складу злачынства ў дзеяннях Пратасевіча Р. адсутнічаюць”.
Раман Пратасевіч з гэтай нагоды паведамляе наступнае:
“Калі коратка, то пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі. У справе - фота супрацоўніка міліцыі, дзе я іду ўздоўж натоўпу з камерай”.
30 кастрычніка Рамана Пратасевіча запрасілі ў Маскоўскі РУУС для для апытання, якое завяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння.
Суддзя Аляксандр Сяргей пастанавіў прызнаць Пратасевіча вінаватым у парушэнні арт 23.34 КаАП і пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь (460 руб.)