viasna on patreon

Тамару Шчапёткіну чакае суд за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя

2017 2017-11-08T11:24:53+0300 2017-11-08T12:07:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchapetkina-tamara-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіст-фрылансер Тамара Шчапёткіна з Бярозы атрымала позву з суда Бярозаўскага раёна. У позве паведамляецца, што Шчапёткіна выклікаецца ў суд у якасці асобы, супраць якой вядзецца адміністратыўны працэс.

Беларускае Радыё Рацыя паведамляе, што суд пачнецца ў 11 гадзін 14 лістапада. Судовы працэс будзе весці суддзя Алена Нямкова.

Тамара Шчапёткіна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

"Мяне каторы раз прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі. У прыватнасці, на Беларускае Радыё Рацыя. Абвінавачваюць у парушэнні артыкула 22.9 частка 2 «Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», але журналіст прадукцыі СМІ не вырабляе і не распаўсюджвае. Гэтым займаецца рэдакцыя. Толькі рэдакцыя можа дапусціць парушэнні вырабу прадукцыі СМІ, а ніяк не журналіст, – каментуе Тамара Шчапёткіна.

Паводле Тамары Шчапёткінай, журналіст-фрылансер не можа атрымаць ці не атрымаць акрэдытацыю, паколькі не звязаны працоўнымі адносінамі з СМІ. А па арт. 34 Канстытуцыі ці 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах кожны чалавек мае права шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю незалежна ад межаў краіны. Дарэчы, гэты артыкул адносна да журналістаў да 2014 года не прымяняўся. І гэта не па прычыне халатнасці міліцыі, а таму што няма ніякіх законных падстаў для прыцягнення журналістаў па гэтым артыкуле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства