viasna on patreon

У правядзенні ў Барысаве пікету за адстаўку Міністра абароны адмоўлена

2017 2017-10-27T12:14:02+0300 2017-10-27T12:33:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevich4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскі выканкам адмовіў праваабаронцу Алегу Мацкевічу ў правядзенні пікета 30 кастрычніка, мэтай якога былі патрабаванні адстаўкі Міністра абароны РБ Андрэя Раўкова і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.

Падставай для адмовы стала тое, што праваабаронца да атрымання дазволу распаўсюдзіў у інтэрнэце інфармацыю пра будучы пікет, што з'яўляецца парушэннем арт.8 гл.2 Закона "Аб масавых мерапрыемствах у РБ". 

Алег Мацкевіч плануе абскарджваць гэтае рашэнне ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце.

Нагадаем, што 13 кастрычніка праваабаронца з Барысава Алег Мацкевіч накіраваў у гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне 30 кастрычніка пікету на цэнтральнай плошчы горада, насупраць будынку Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Нагодай для гэтага стала трагічная гібель салдата ў барысаўскіх Пячах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства