viasna on patreon

Беларусь заклікае ААН пашырыць дапамогу для садзейнічання ў рэалізацыі нацыянальнага плана па правах чалавека

2017 2017-10-17T14:59:00+0300 2017-10-17T14:59:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mzs-bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларусь заклікае Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) пашырыць праектную дзейнасць па аказанні міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Беларусі Андрэй Таранда 16 кастрычніка падчас інтэрактыўнага дыялогу з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека. Мерапрыемства адбылося ў межах працы Трэцяга камітэта 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, Таранда адзначыў, што гэтая міжнародная тэхнічная дапамога можа быць накіраваная на аказанне садзейнічання ў рэалізацыі першага нацыянальнага плана па правах чалавека ў Беларусі.

У сваім выступленні беларускі дыпламат адзначыў важную ролю УВКПЧ у ажыццяўленні тэхнічнага супрацоўніцтва ў мэтах умацавання нацыянальнага патэнцыялу дзяржаў.

Таранда праінфармаваў аб выніках візіту тэхнічнай місіі УВКПЧ у Беларусь на мінулым тыдні і з задавальненнем адзначыў шматгадовае плённае супрацоўніцтва Беларусі і УВКПЧ у галіне процідзеяння гандлю людзьмі. Прадстаўнік МЗС таксама выказаў надзею на пашырэнне гэтага супрацоўніцтва ў іншых сферах праваабарончай тэматыкі.

Паводле Таранды, маніторынгавая функцыя УВКПЧ будзе мець практычны эфект у тым выпадку, калі яна будзе "мець непрадузяты і непалітызаваны характар". У гэтым кантэксце ён заклікаў у большай ступені абаперціся на працу такіх механізмаў, як спецыяльныя тэматычныя працэдуры, дагаворныя органы па правах чалавека і Універсальны перыядычны агляд Савета ААН па правах чалавека.

Першы нацыянальны план па правах чалавека быў зацверджаны ўрадам Беларусі ў кастрычніку 2016 года. У пастанове Савета міністраў план названы праграмным дакументам, скіраваным на "садзейнічанне выкананню Беларуссю ўзятых міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, у тым ліку ўдасканаленне заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі". У межах плана прадугледжаная рэалізацыя 100 мерапрыемстваў.

Беларускія праваабаронцы ў цэлым станоўча ацанілі прыняцце дакумента, але адзначылі, што ён пазбаўлены канкрэтыкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства