У Мінску АМАП уварваўся на хардкор-канцэрт. Усіх прысутных затрымалі Дапоўнена

2017 2017-10-14T19:14:10+0300 2017-10-14T20:46:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amap14kastr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску 14 кастрычніка прыблізна ў 18.10 у прастору «210 METROV» уварваліся супрацоўнікі АПАПу. У гэты момант у памяшканні праходзіў канцэрт "Minsk edge day 2017". Каля 50 чалавек, якія на той момант прысутнічалі на канцэрце, пасадзілі ў аўтобусы і павезлі ў РУУС Партызанскага раёну. 

Вядома, што ў ліку затрыманых актывіст Вячаслаў Касінераў, мастак Максім Пякарскі, журналістка Ірына Арахоўская. Максім Пякарскі паспеў паведаміць ПЦ "Вясна", што ў адным з аўтобусаў яго і яшчэ каля 20 чалавек паклалі на падлогу і збівалі.

Пазней Ірына Арахоўская паведаміла, што яе "паставілі на расцяжку і моцна білі". Зараз Ірына Арахоўская ўжо на волі.

Затрыманыя падчас канцэрту 14 кастрычніка ў Партызанскім РУУС. Фота Ірыны Арахоўскай
Затрыманыя падчас канцэрту 14 кастрычніка ў Партызанскім РУУС

Усе затрыманыя знаходзяцца ў РУУС Партызанскага раёна.

Стала вядома, што каля сёмай вечара ў РУУС супрацоўнікі АМАП прывезлі ўдзельнікаў некаторых гуртоў, якія павінны былі выступаць на канцэрце. Па папярэдняй інфармацыі, затрымана 8 музыкаў. 

 Праваабарончы цэнтр "Вясна" будзе сачыць за развіццём падзей. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства