viasna on patreon

У ІЧУ Магілёва парушаюць умовы ўтрымання сядзельцаў

2017 2017-10-13T15:01:14+0300 2017-10-13T15:01:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivs-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
ІЧУ у Магілёве

ІЧУ у Магілёве

Факты парушэнняў пацвердзіла кіраўніцтва абласной міліцыі, паведамляе "Магілёўская вясна".

Намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама УладзімірРыжанкоў паведаміў актывісту Станіславу Паўлінковічу, што праверка па ягонай скарзе выявіла недахопы ў працы ІЧУ.

«У дзеяннях службовых асоб ІЧУ УУС Магаблвыканкама выяўлены парушэннінарматыўнаправавых актаўякія рэгламентуюць дзейнасць ІЧУ у частцы выкананняправілаў матэрыяльнабытавога забеспячэння і ўмоў утрымання», – паведаміў Рыжанкоў.

Нагадаем, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі БДСП (Народная грамадаСтаніслава Паўлінковіча затрымалі 10 верасня за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў Мінску.

Перш, чым яго даставілі ў суд, ён правёў каля сутак у ІЧУ. Там, па словах актывіста, яму не выдалі пасцельную бялізну, а таксама адмовіліся карміць сняданкам, матываваўшы гэта тым, што «да суда нельга».

11 верасня Паўлінковіч накіраваў скаргу ў гарадскую пракуратуру. Тая, у сваю чаргу, перанакіравала скаргу кіраўніцтву абласной міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства