viasna on patreon

Затрыманы Максім Вінярскі, суд - сёння Дапоўнена

2017 2017-10-13T09:14:05+0300 2017-10-13T13:44:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viniarski_maksim-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

У Мінску раніцай супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага. Звычайна ў гэты час актывіст выводзіць на вуліцу на прагулку маладзенькага шчанюка. На гэты раз Вінярскага, падобна, чакалі, таму што адразу да яго падбегла чацвёра чалавек і запытаўшыся, чаму шчанюк без намордніка - хутка павалаклі яго ў аўтамабіль.

“З розных бакоў наляцела чатыры міліцыянта, двое былі ў грамадзянцы, два па форме. Прад'явілі прэтэнзіі: чаму сабака без намордніку і на кароткім ланцужку. Без усялякай нагоды яго павезлі. Па ходзе сёння яго будуць судзіць у Маскоўскім судзе, за тое, што шчанюк быў без намордніка, паведамляе ў фэйсбукуЛеанід Кулакоў.

На актывіста заведзеная адміністратыўная справа па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Справу будзе разглядаць суд Маскоўскага раёна Мінска ў 14-00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства