16 верасьня ў 12.00 ў судзе Першамайскага раёну будзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе рэдактара незалежнай газеты «Рабочы» Віктара Івашкевіча.
Прысуд будзе абвешчаны адкрыта, таму ў залу судовых паеджаньня змогуць трапіць усе жадаючыя. Пасьля заканчэньня судовага працэсу ў рэдакцыі газеты “Рабочы” плануецца правядзеньне прэс-канферэнцыі.
12 верасьня пракурор выказаў пазіцыю дзяржаўнага абвінавачаньня, у выпадку прызаньня галоўнага рэдактара незалежнай газеты “Рабочы” Віктара Івашкевіча вінаватым, прызначыць яму пакараньне -- 3 гады абмежаваньня свабоды.
12 верасьня ў 12.30 ў судзе Першамайскага раёну г. Мінска завяршыліся судовыя спрэчкі бакоў па крымінальнай справе галоўнага рэдактара незалежнай газеты “Рабочы” Віктара Івашкевіча.
11 верасьня суд Першамайскага раёну г. Мінску вынес пастанову аб тым, што крымінальная справа Віктара Івашкевіча будзе разгледжаная ў закрытым судовым паседжаньні. Судззя папрасіў ўсіх прысутных (у тым ліку і прадстаўнікоў СМІ) пакінуць залу. Рашэньне пра разьбральніцтва крымінальнай справы Віктара Івашкевіча ў закрытым суовым паседжаньні было вынесенае з парушэньнем правіл судовай вытворчасьці.
Паводле Крымінальна-працэсуальнага Кодэксу Рэспублкі Беларусь, разьбіральніцтва крымінальнай справы ў закрытым судовым паседжаньні дапускаецца толькі ў інтарэсах забесьпячэньня аховы дзяржаўных сакрэтаў, а таксама па справах аб злачынсвах, зьдзейсьненых асобамі, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту, па справах аб полавых злачынствах і іншых справах у мэтах папярэджаньня разгалошваньня зьвестак пра інтымных баках жыцьця ўдзельнікаў альбо зьвестак, якія прыніжаюць іх годнасьць, і ў выпадках, калі гэтага патрабуюць інтарэсы забесьпячэньня бясьпекі пацярпелага, сьведкаў альбо іншых удзельнікаў крымінальнага працэсу
Нагадаем, што Івашкевіч абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні спробы злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ -- “Паклёп у адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. В.Івашкевічу за “распаўсюджаньне заведама ілжывых і зьневажальных зьвестак аб Прэзідэнце, спалучаных з абвінавачаньнем у зьдзяйсненьні цяжкага злачынства” пагражае турэмнае зьняволенне на тэрмін да пяці гадоў. Акрамя таго, сп. Івашкевіч абвінавачаны і па частцы 2 артыкулу 368 Крымінальнага Кодэксу РБ у зьдзяйсьненьні публічнай абразы Прэзідэнта. За гэта яму пагражае турэмнае зьняволенне тэрмінам да трох год.
Пракуратура лічыць, што сп. Івашкевіч спрабаваў абразіць і хлусліва абвінаваціць Прэзідэнта ў карупцыі, калі прыняў рашэньне надрукаваць ў сваёй газеце матэрыял “Вор должен сидеть в тюрьме”. Гэты матэрыял выйшаў напярэдадні выбараў прэзідэнта краіны ў верасьні 2001 году. Ён распавядаў пра факты магчымай карупцыі ў адміністрацыі А. Лукашэнкі і пра дзяржаўны гандль зброяй.
Паводле беларускага заканадаўства, паклёп з’яўляецца адбыўшымся злачынствам толькі тады, калі пра яго даведаўся хаця б адзін чалавек. Але гэты нумар газеты не быў распаўсюджаны, паколькі пракуратура па патрабаванні цэнзара Ўладзіміра Глушакова спыніла друк газеты і сканфіскавала ўжо надрукаваную частку накладу (39 500 асобнікаў з планаваных 400 000) яшчэ ў друкарні. Ніводзін асобнік газеты так і не патрапіў да чытача. Таму пракуратура і абвінаваціла сп. Івашкевіча не ў паклёпе, а ў “спробе паклёпу”, паколькі ягонае злачынства не зьяўляецца скончаным. Гэта першы выпадак у Беларусі, калі чалавека абвінавацілі не ў паклёпе, а толькі ў спробе паклёпу.
Інфармацыйны аддзел ГА ПЦ “В