viasna on patreon

Выйшаў на свабоду пасля 15-сутачнага арышту Мікалай Статкевіч

2017 2017-10-07T17:18:00+0300 2017-10-08T10:20:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkievich_svsboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч. Фота: svaboda.org

Мікалай Статкевіч. Фота: svaboda.org

Пасля 15 сутак арышту на волю з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна выйшаў палітык, сустаршыня рады Беларускага нацыянальнага кангрэса (арганізацыя не зарэгістраваная ў Беларусі) Мікалай Статкевіч, паведамляюць naviny.by.

Як паведамляе БелаПАН, да плануемага часу вызвалення палітыка ля ўваходу ў ЦІП яго чакалі жонка Марына Адамовіч, а таксама некалькі актывістаў і журналістаў. Аднак дачакацца выхаду Статкевіча ім не ўдалося, бо, як высветлілася, яго пятнаццаць хвілінаў да таго даставілі ў УУС Ленінскага раёна.

Статкевіч быў затрыманы ў Мінску 22 верасня, каля 15:15, пасля паседжання рады Беларускага нацыянальнага кангрэса. Палітык з жонкай і калегамі выйшаў з офіса прафсаюза РЭП на вуліцу, да іх пад'ехаў сіні таніраваны мікрааўтобус, адтуль выскачылі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі Статкевіча. Пазней высветлілася, што ён дастаўлены ў ЦІП для адбыцця адміністрацыйнага пакарання за ўдзел у акцыі, якая праходзіла ў Мінску 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці Беларусі.

Апазіцыйны палітык таксама быў асуджаны завочна 26 верасня яшчэ на пяць сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі ў цэнтры Мінска 8 верасня. Яна праводзілася супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў «Захад-2017» і была прымеркавана да Дня беларускай вайсковай славы, які апазіцыя адзначае ў гадавіну гістарычнай бітвы пад Оршай.

Падчас акцыі ніхто з яе ўдзельнікаў затрыманы не быў. Аднак пазней за ўдзел у ёй былі асуджаныя апазіцыйны палітык Уладзімір Някляеў і магілёўскі актывіст Станіслаў Паўлінковіч. Някляеў адбыў сямісуткавы арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, адкуль вызваліўся 22 верасня, Паўлінковіча пакаралі штрафам у 460 рублёў.

За ўдзел у акцыі супраць вучэнняў «Захад-2017» 28 верасня быў асуджаны апазіцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык - суд Партызанскага раёна Мінска пастанавіў спагнаць з яго штраф у памеры 45 базавых велічынь (1 тыс. 35 рублёў). Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту 2 кастрычніка судом Цэнтральнага раёна Менска, але затрыманы не быў. Таксама былі аштрафаваныя яшчэ некалькі апазіцыйных актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства