viasna on patreon

Севярынцу прысудзілі 15 сутак арышту за акцыю 8 верасня Дапоўнена

2017 2017-10-02T13:02:51+0300 2017-10-02T16:39:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec_sud_2.10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец у судзе

Павел Севярынец у судзе

У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска раніцай 2 кастрычніка адбыўся суд над палітыкам Паўлам Севярынцам за ўдзел у акцыі 8 верасня, паведамляе радыё "Свабода".

Пастанову вынес судзьдзя Іван Касьцян. Павал Севярынец дамогся вядзеньня працэсу па-беларуску і заклікаў судзьдзю вынесьці па ягонай справе апраўдальную пастанову, бо, Паводле Севярынца, «гэта зьдзек з Канстытуцыі — судзіць за заклікі бараніць незалежнасьць». Таксама Севярынец паведаміў суду, што ўдзельнікі мітынгу 8 верасьня патрабавалі вызваленьня палітвязьняў, што «ёсьць справай гонару сумленных грамадзян».

У выніку судзьдзя Касьцян адправіў Паўла Севярынца ў ЦІП на Акрэсьціна на максымальны тэрмін з тых, што пакуль «выдавалі» за 8 верасьня — 15 сутак. Аднак, у залі суда палітык не быў затрыманы.

«Бачыце, вось як заканчваецца лібэралізацыя. Не выключаў, што абмяжуюцца штрафам, але, відаць, нейкія ўстаноўкі ў іх зьмяніліся і вырашана зноў за вулічныя пратэсты караць арганізатараў па-максымуму», — сказаў пасьля суду Павел Севярынец.

Акрамя таго, як стала вядома праваабаронцам, суддзя гэтага ж суда Вікторыя Шабуня сёння разгледзела адміністрацыйныя справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП ("удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паўторна на працягу года") у дачыненні да іншых актывістаў і асудзіла: Аляксандра Абрамовіча да штрафу ў 50 базавых велічынь, Андрэя Шарэнду да арышту ў 15 сутак, Наталлю Папкову да арышту ў 7 сутак. 

Таксама сёння стала вядома, што жонка Мікалая Статкевіча - Марына Адамовіч была завочна асуджаная да штрафу ў 45 базавых велічынь яшчэ 28 верасня судом Ленінскага раёна г. Мінска. 

Нагадаем, 8 верасня праводзілася акцыя ў знак пратэсту супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў «Захад-2017» і была прымеркавана да неафіцыйнага Дню беларускай вайсковай славы. За ўдзел у ёй да штрафаў і сутак ўжо асуджана некалькі актывістаў, у тым ліку Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Антон Жалко і інш.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства