У мінскім аэрапорце на паўгадзіны быў затрыманы Уладзімір Някляеў
https://spring96.org/be/news/87916
2017
2017-09-26T17:09:52+0300
2017-09-26T17:09:52+0300
2017-09-26T17:33:06+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/niaklajeu-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля 16.30 апазіцыйны палітык і паэт Уладзімір Някляеў быў затрыманы ў нацыянальным аэрапорце «Мінск». Пра сваё затрыманне ён паспеў паведаміць БелаПАН па тэлефоне.
Някляеў планаваў з жонкай ляцець на адпачынак за мяжу. Па словах палітыка, яго затрымалі спачатку прадстаўнікі пагранслужбы, затым перадалі міліцыянтам.
«У міліцыі сказалі, што прэтэнзій у іх няма. На свой рэйс я ўжо не паспяваю», - сказаў Някляеў.
Пасля паўгадзіннага разбіральніцтва з міліцыяй і пагранслужбай Уладзімір Някляеў усё ж змог вылецець на адпачынак.
Нагадаем, што 22 верасня палітык выйшаў на волю з ізалятара на Акрэсціна пасля сямідзённага арышту, на які быў асуджаны за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі» на Кастрычніцкай плошчы 8 верасня.