viasna on patreon

Блогера аштрафавалі за пікет з плакатам «Вазьміце Павука на працу»

2017 2017-09-20T10:45:41+0300 2017-09-20T10:55:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pauk-andrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода.

Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода.

Беспрацоўнага настаўніка Андрэя Павука з гарадскога пасёлка Акцябрскі суд аштрафаваў за адзіночны пікет з плакатам «Вазьміце Павука на працу».

Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", 19 жніўня суддзя Акцябрскага раёну Ўладзімер Васілеўскі прызнаў вядомага блогера, настаўніка біалёгіі па адукацыі Андрэя Павука вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства і аштрафаваў на 10 базавых велічыняў, што складае 230 рублёў.

«Я казаў у судзе, што ў мяне склалася цяжкая жыцьцёвая сытуацыя, што мне неабгрунтавана адмаўляюць у працаўладкаваньні ў школах раёну, нават калі прэтэндую на вакансію лябаранта або прыбіральшчыка. Мы гадуем з жонкай дваіх дзяцей, а працуе толькі яна адна. Выплачваем зь яе заробку і крэдыт за кватэру. Спасылаўся і на беларускую Канстытуцыю, што яна гарантуе грамадзянам свабоду перакананьняў ды іх вольнае выяўленьне. Аднак судзьдзя Васілеўскі ня ўзяў гэта пад увагу і аштрафаваў, яшчэ болей ускладніўшы і без таго складанае фінансавае становішча маёй сям’і», — паведаміў Радыё Свабода Андрэй Павук.

«Парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах» з боку Павука выявілася ў тым, што 29 жніўня ён выйшаў на плошчу з плякатам «Вазьміце Павука на працу!». Да гэтага стаяў з плакатам у фае Дома культуры, дзе праходзіла раённая педагагічная нарада. З тае прычыны ўчастковы інспэктар Дзмітрый Крумгольц і склаў на Павука адміністрацыйны пратакол.

У жніўні Павук спрабаваў уладкавацца ў трох школах раёну на адкрытыя вакансіі пэдагога-арганізатара, інжынера-праграміста і нават прыбіральшчыка службовых памяшканьняў, але яму ўсюды адказвалі, што вакансіі ўжо запоўненыя. Не дапамог і пісьмовы зварот да намесніка старшыні райвыканкаму.

Няўдалай была спроба Андрэя Павука на прапанову раённага аддзелу адукацыі ўладкавацца на пачатку году ў Любанскую сярэднюю школу настаўнікам біалёгіі і хіміі. Нечакана на адрас аддзелу адукацыі Акцябрскага райвыканкаму прыйшоў ліст пратэсту ад бацькоў школьнікаў, які, па словах Павука, магла ініцыяваць старшыня сельсавету Тамара Кароль. Васьмёра бацькоў школьнікаў у калектыўным лісце выказаліся супраць прызначэння Андрэя Павука настаўнікам з прычыны «яго дзейнасці». Адзін з подпісаў аказаўся падробленым.

Пад «дзейнасцю» Андрэя Павука мелася на ўвазе ягоная актыўная грамадзянская пазіцыя. Ён стварыў у сацыяльных сетках суполкі «Рудабельская паказуха», стаў здымаць відэасюжэты пра мясцовае жыццё, у якіх часцяком даставалася мясцовым чыноўнікам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства