viasna on patreon

Магілёў: сустрэча з Алесем Бяляцкім    

2017 2017-09-18T15:53:09+0300 2017-09-18T16:02:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alesumahilyowelittle.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Афіша сустрэчы: mspring.online

Афіша сустрэчы: mspring.online

Пра правы чалавека, літаратуру і Беларусь – у Магілёў 22 верасня прыедзе былы палітвязень, праваабаронца і літаратар Алесь Бяляцкі. Сустрэча адбудзецца ў грамадскім цэнтры «Кола» ў 18-30. 

Праваабарончая «Магілёўская вясна», сайт пра правы чалавека mspring.online  і грамадскі цэнтр «Кола» запрашаюць на сустрэчу з адным з найбольш прыкметных грамадскіх дзеячоў Беларусі – Алесем Бяляцкім.

Ён стаяў ля вытокаў незалежнай Беларусі. Спачатку быў адным з заснавальнікаў нефармальнага Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». У 1988 годзе ўдзельнічаў у стварэнні адной з першых праваабарончых арганізацый «Мартыралёг Беларусі».

Быў членам аргкамітэта грамадскай арганізацыі Беларускі народны фронт «Адраджэньне», сакратаром яе праўлення, а пазней – намеснікам старшыні.

Наибольш вядомы як арганізатар праваабарончага цэнтру “Вясна”. Каля дзесяці гадоў з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). З-за актыўнай грамадскай і праваабарончай дзейнасці неаднаразова прызнаваўся ўладамі правапарушальнікам.

У 2011 годзе, пасля поствыбарных рэпрэсій і «маўклівых акцый пратэсту», улады абвінавацілі Алеся Бяляцкага ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Нягледзячы на ​​тое, што ў крымінальнай справе было мноства нестыковак, яго прызналі вінаватым і прысудзілі 4,5 гады зняволення. Міжнароднай грамадскасцю Алесь Бяляцкі быў аднагалосна прызнаны палітвязьнем. Быў датэрмінова вызвалены 21 чэрвеня 2014 года з калоніі Бабруйска.

Зараз узначальвае праваабарончы цэнтр “Вясна” – адной з найвялікшых праваабарончых арганізацыяў на пастсавецкай прасторы. Пяць разоў Алеся Бяляцкага вылучалі на Нобелеўскую прэмію міра. Узнагароджаны прэміяй Еўрапарламента імя Аляксандра Сахарава і прэміяй ПАСЕ АБСЕ імя Вацлава Гаўла.

Як пісьменнік выдаў кнігі “Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера” (2006), “Асьвечаныя беларушчынай” (2013), “Іртутнае срэбра жыцця” (2014), “Халоднае крыло Радзімы” (2015), “Бой з сабой”, (2016).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства