viasna on patreon

Невядомыя затрымалі аргентынскага мастака, які маляваў мурал. Зараз ён на волі Дапоўнена

2017 2017-09-18T14:07:19+0300 2017-09-18T15:34:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/basalecci.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Франчэска Басалеці на волі. Фота з twitter Рамана Пратасевіча.

Франчэска Басалеці на волі. Фота з twitter Рамана Пратасевіча.

Удзень 18 верасьня невядомыя «людзі ў цывільным» затрымалі і зьвезьлі ў невядомым напрамку аргентынскага мастака Франчэска Басалеці, а таксама ягонага памочніка.

Па інфармацыі Радыё Свабода, гэта здарылася падчас таго, як ён пачынаў маляваць мурал на будынку на вуліцы Рабкораўскай. ДАІ таксама адагнала машыну-пад’ёмнік, якой карысталіся мастакі.

 Мурал Франчэска Басалеці. Фота: kyky.org

Як распавядае Свабодзе журналіст Раман Пратасевіч, 18 верасьня якраз ішло ўзгадненьне працы Басалеці, паралельна з гэтым мастак пачаў працаваць.

Мастак і яго памочнік маюць падвойнае грамадзянства, Аргентынскае і Італьянскае. Амбасада Італіі ўжо пачала пошук выкрадзеных.

Па інфармацыі TUT.BY арганізатар пленэра Urban Myths Алег Ларычаў, Франчэска Басалеці  даставілі ў Кастрычніцкі РУУС сталіцы. Верагодна, мастак пачаў маляваць свой праект без ўзгаднення з гарадскім ўладамі, бо мастаку магло не хапіць часу да завяршэння сваёй працы.

Пазней стала вядома, што мастакоў адпусцілі з РУУСа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства