Правы чалавека “на пальцах” зноў едуць у Баранавічы
Валантэрская служба "Вясны" сумесна з мясцовай ініцыятывай "Крытычнае мысленне" правядзе семінар "Правы Чалавека "на пальцах" у Баранавічах.
Вы хочаце ведаць, што такое правы чалавека і чаму гэта важна? Да каго можна звярнуцца па дапамогу і якія дзеянні распачаць самастойна? 19 верасня на семінары вы за адзін вечар пазнаёміцеся з асноўнымі тэзісамі аб правах чалавека ў простай і даступнай форме. А таксама з тым, як правы чалавека могуць дапамагчы ў штодзённым жыцці, з якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў, у чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі і г.д.
Семінар пройдзе ў Баранавічах, пачатак у 18-30. Пра месца правядзення будзе паведамлена ўдзельні(-кам/-цам), якія запоўняць анкету да 18.09. Працягласць семінара - дзве гадзіны. Мерапрыемства бясплатнае.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Праграма «Правы Чалавека« на пальцах» з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: help@spring96.org
Старонкі валанцёрскія службы Вконтакте і facebook.
Сустрэча семінара Вконтакте.