viasna on patreon

«Эфектыўныя прэс-службы» — навучальны курс ад прафесіяналаў

2017 2017-09-14T17:12:17+0300 2017-09-14T17:21:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-sluzhba.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё, калі вы хочаце, каб пра вашую арганізацыю дазналася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, і, нарэшце, калі ў вас ёсць жаданне правесці самую нестандартную і запамінальную піяр-кампанію і заняць прывабнае месца ў беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў, — далучайцеся да нашага курса «Эфектыўныя прэс-службы».

«Эфектыўныя прэс-службы» — навучальны курс ад прафесіяналаў.

23.09.2017 — 25.11.2017

Мінск-Вільня

Пасля заканчэння курса слухачы будуць ведаць:

  • З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй;
  • Як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрбных вам СМІ;
  • Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць;
  • У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а калі — круглы стол ці медыясняданак;
  • Якія «фішкі» дазволяць стаць самым запамінальным падчас удзелу ў публічнай дыскусіі ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве;
  • Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень;
  • Як прымусіць сацсеткі «танчыць пад вашую дуду»;
  • Як крок за крокам зладзіць сваю піяр-кампанію.

Падчас курса кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект (медыястратэгію кампаніі), зарыентаваны на патрэбы сваёй арганізацыі.

Пасля курсу «Эфектыўныя прэс-службы» вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і быць больш папулярнымі ў беларускім грамадстве.

ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:

Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.

АПІСАННЕ КУРСА:

Курс «Эфектыўныя прэс-службы» распачнецца 23.09.2017 і завершыцца — 25.11.2017.

Складаецца з васьмі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежнага трэнера.

Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца ад сябраў ГА “БАЖ” па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай PR) да 19.09.2017.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства