viasna on patreon

Міліцыя закасала рукавы: будуць складаць пратаколы за Дзень вайсковай славы Дапоўнена

2017 2017-09-14T10:45:22+0300 2017-09-14T14:36:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzien-vaiskovai-slavy-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень беларускай вайсковай славы ў Мінску 8 верасня 2017 года. Фота: #controlBY

Дзень беларускай вайсковай славы ў Мінску 8 верасня 2017 года. Фота: #controlBY

Удзельнікі акцыі папярэджання і мітынгу ў Мінску 8 верасня, прымеркаваных да Дня беларускай вайсковай славы, атрымалі выклікі ў аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў правапарушэння па арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

У сацыяльных сетках паведамляецца, што сустаршыню аргкамітэта па стварэнні БХД Паўла Севярынца выклікалі на 15 верасня у Цэнтральнае РУУС Мінска ў сувязі з яго ўдзелам у сталічнай акцыі супраць беларуска-расейскіх вучэнняў „Захад-2017”, якая прайшла 8 верасня.

Выклікаюць у Цэнтральны райаддзел за акцыю 8 верасьня. Павестку даслалі бацькам у Віцебск. Каму яшчэ прыслалі - паведамляйце, сябры.

Павел Севярынец

У Савецкім РАУСе чакаюць 15 верасня актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова, а таксама аднаго з фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Сяргея Кунцэвіча, сустаршыню руху салідарнасці «Разам» Алену Талстую (Цэнтральны РУУС),актывіста руху салідарнасць «Разам» Алеся Макава. Іх прысутнасць таксама зафіксавалі на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

На актывіста кампаніі «Альтэрнатыва» Дзмітрыя Сільчанку будуць складаць пратакол таксама 15 верасня. Вядома, што ў міліцыю  выклікаюць  Вячаслава Сіўчыка і Антося Жылко (Партызанскі РАУС). Па ягоных словах, за 8верасня праходзіць апроч ягго яшчэ 7 чалавек.

Tut.by паведамляе таксама, што выклік у Цэнтральны РУУС Мінска  на 14 гадзін з нагоды ўдзелу ў акцыі прыйшоў яшчэ актывістцы Грэце Сабалеўскай. Апошняя разам з некалькімі іншымі ўдзельнікамі акцыі трымала вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Яна пазней была затрыманая на плошчы Якуба Коласа для праверкі дакументаў.
Дарэчы, па інфармацыі mspring.online, суд Ленінскага раёна Магілёва 13 верасня прызнаў актывіста апазіцыі Станіслава Паўлінковіча вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла 8 верасня ў Мінску. І аштрафаваў яго ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) на 20 базавых велічынь (460 рублёў). Актывіст быў затрыманы ўвечары 10 верасня па месцы працы ў Магілёве і ноч правёў у ізалятары часовага ўтрымання. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства