viasna on patreon

6 снежня Выканаўчае Бюро Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) прыняло заяву ў падтрымку кіраўніка Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП (НГ) Анатоля Ляўковіча.

2003 2003-12-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява
Выканаўчага Бюро
Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада)

Атэстацыйная камісія Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэту імя А. С. Пушкіна не атэставала дацэнта, кандыдата філасофскіх навук Анатоля Ляўковіча. Ва універсітэце Анатоль Ляўковіч выкладае 25 гадоў і за гэты час яго праца ацэньвалася толькі станоўча, аб чым сведчыць і характарыстыка кафедры, якая была прадстаўлена у камісію. Фактычна з лідэрам Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) распраўляюцца за яго актыўную палітычную і грамадскую дзейнасць, за шырокі ўдзел брэсцкіх сацыял-дэмакратаў у выбарчых кампаніях і г.д. Гэта яшчэ адзін выпадак з патоку рэпрэсіўных дзеянняў беларускіх уладаў супраць лідэраў дэмакратычнай апазіцыі.
Выканаўчае Бюро Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) выказвае рашучы пратэст супраць перасьледу А. Ляўковіча, а таксама іншых актывістаў БСДП (НГ) у Брэсцкай вобласці.
Выканаўчае Бюро заклікае сацыял-дэмакратычныя партыі і урады краін Еўропы, міжнародную грамадскасць выказаць сваю салідарнасць з беларускімі сацыял-дэмакратамі, падтрымаць іх барацьбу за дэмакратыю, за еўрапейскую будучыню Беларусі.

г. Мінск 6 снежня 2003г.

Вашы паведамленні для БСДП (НГ) накіроўвайце на адрас bsdp@tut.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства