Кіно ў Бабруйску: 29 жніўня глядзім “Забіць дракона”
«Хочаце падарыць людзям свабоду? А што яны з ёй будуць рабіць?»
Валантэрская Служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых на бясплатны прагляд і абмеркаванне фільма ў Бабруйску!
Вашай увазе прапануецца легендарны кінафільм-прытча Марка Захарава «Забіць дракона». У ім апавядаецца пра неверагодную гісторыю рыцара Ланцэлота, што патрапіў у горад, у якім ужо чатырыста год кіруе жорсткі Цмок, а большасць жыхароў горада, на здзіўленне рыцара, ня хоча, каб іх выратавалі ад тыраніі жахлівага “звераяшчара”, тлумачачы яе гістарычнай традыцыяй.
Фільм стаў сапраўднай ілюстрацыяй для разумення антытаталітарызму, і натхніў актывістаў на стварэнне асобнай інфармацыйна-асветніцкай кампаніі "У[би]ть дракона".
Будзем рады бачыць усіх. Прыходзьце!
Размовы, меркаванні, спрэчкі вітаюцца.
Калі: 29 жніўня, аўторак.
Дзе: г.Бабруйск, вул.Кастрычніцкая, 33.
Пачак мерапрыемства ў 18:20.
Таксама вас будзе чакаць кава/гарбата і печыўкі :)
Далучайцеся да мерапрыемства ў facebook і ў VK.