Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": МУС не падтрымала ініцыятыву па змене ўмоў утрымання ў мінскім ІЧУ; Вячаслаў Касінераў патрабуе ад АНТ і МУС кампенсацыі маральнай шкоды за хлуслівыя звесткі аб ім; Мінскі гарадскі суд не знайшоў парушэнняў у адлічэнні студэнта Шынкевіча; 15 сутак арышту для Юрыя Лукашэвіча застаюцца ў сіле.
“Каментар эксперта”: Што будуць уяўляць з сябе спецыялізаваныя цэнтры для ўтрымання мігрантаў? Хто і на якой падставе будзе ў іх утрымліцца? Тлумачыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
"Асоба": Праваабаронца з Малдовы, кіраўнік рэсурснага цэнтру па правах чаласека CreDO Сяргей Астаф. Ён з'яўляецца адным са стваральнікаў рэкамендацый АБСЕ па правядзенні мірных сходаў, а яго праваабарончая арганізацыя прымала непасрэдны ўдзел у рэфармаванні малдоўскага заканадаўства ў галіне масавых мерапрыемстваў. Сяргей Астаф распавядае пра агульную грамадска-палітычную сітуацыю ў Малдове, якая склалася пасля здабыцця незалежнасці.