viasna on patreon

Белсат - костка ў горле? Чарговыя суды над журналістамі

2017 2017-08-21T09:00:40+0300 2017-08-21T09:27:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svaboda_slova_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота caucasustimes.com

Ілюстрацыйнае фота caucasustimes.com

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска прызначаная дата разгляду адміністратыўных спраў, заведзеных за працу на сродкі масавай інфармацыі без акрэдытацыі. 25 жніўня будуць судзіць журналістаў Алеся Сіліча, Марыю Арцыбашаву і Кацярыну Андрэеву. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў прэсавы сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

Журналістаў падазраюць у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі для тэлеканала Белсат. Пратаколы правапарушэння складзены на падставе ч.2 арт. 22.9 КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). Пакуль вядома, што суд над Алесем Сілічам пачнецца ў 15-00. Ён здымаў акцыю раварыстаў каля опернага тэатру.

А ў Гомелі складзены чарговы пратакол па арт. 22.9 КаАП за працу без акрэдытацыі  на журналіста-фрылансера Канстанціна Жукоўскага. Суд адбудзецца 23 жніўня.

Дарэчы, гомельскі журналіст стаўся абсалютным рэкардсменам  па колькасці штрафаў за працу без акрэдытацыі. Толькі за апошнія тры гады яго штрафавалі 17 разоў на агульную суму, паводле сённяшняга курсу, больш за $ 6 тысяч. 

Неўзабаве – 24 жніўня – пройдзе разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненні карэспандэнта Станіслава Івашкевіча, які зрабіў рэпартаж з Ліды пра свінакомплекс, што забруджвае гноем мясцовую раку. Пра гэта перадае Белсат.

Позву ў суд атрымаў таксама і журналіст Сяржук Кавалёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства