Блогер Эдуард Пальчыс аштрафаваны на 460 BYN за мітынг у Курапатах
https://spring96.org/be/news/87599
2017
2017-08-11T12:59:08+0300
2017-08-11T12:59:08+0300
2017-08-11T13:08:01+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/palchys.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведамляе Радыё "Свабода", Эдуард Пальчыс даведаўся пра штраф ад судовага выканаўцы, які патэлефанаваў яму 11 жніўня раніцай.
Аказалася, што судовае паседжанне па справе Пальчыса адбылося яшчэ 2 траўня. Яго судзілі за выступ на мітынгу ў абарону Курапатаў, які адбыўся 3 сакавіка. Штраф склаў 20 базавых велічынь. Але ні папяровага, ні смс-паведамленьня пра гэта ён не атрымліваў.
Як паведаміў Эдуард Пальчыс Свабодзе, 11 жніўня — апошні дзень, калі можна заплаціць штраф без налічэння працэнтаў за пратэрміноўку.
«Давядзецца заплаціць. Але абурае, што не было ніякіх паведамленняў ні пра суд, ні пра штраф. Калі б мяне цяпер не было ў горадзе, то пачалося б налічэнне працэнтаў за пратэрміноўку», — сказаў Пальчыс.