viasna on patreon

Даішнікі не пакінулі без увагі удзельнікаў ліпеньскай “Крытычнай масы”

2017 2017-08-07T10:10:00+0300 2017-08-07T10:17:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kasiner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Касінераў. Фота з сацыяльных сетак.

Вячаслаў Касінераў. Фота з сацыяльных сетак.

Удзельнікі чарговага велазаезду “Крытычная маса”, які адбыўся ў Мінску 28 ліпеня, атрымалі позвы ў ДАІ Цэнтральнага раёна. Вячаслава і Марыну Касінеравых вінавацяць у парушэння правілаў дарожнага руху па арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху). Яны могуць быць пакараныя штрафам у памеры ад адной да трох базавых велічынь.

Разгляд адміністратыўнай справы прызначаны на 8 жніўня.

Некалькі раварыстаў у Мінску 28 ліпеня паспрабавалі прыцягнуць увагу да сваіх правоў. З-за вялікай колькасці праваахоўнікаў у цывільным удзельнікаў заезду было няшмат.

У заездзе салідарнасці з палітвязнем Змітром Паліенкам, які адбывае пакаранне ў бабруйскай папраўчай калоніі, ўзялі ўдзел два чалавекі, а на працягу маршруту раварыстаў суправаджалі дзве машыны з людзьмі ў цывільным.

“Крытычная маса атрымалася, – напісаў у фэйсбуку Вячка Касінер. –  Парачка актывістаў атрымалі ўсе плюшкі ад заезду. Пагоню з “мусарамі”, спробу затрымання (збіцця з ровара), увесь сок. Навошта вам правы на дарогах? Навошта вам агулам вашыя правы? Нехта ж іншы ўсё зробіць, і пазмагаецца, і адсядзіць калі трэба..."

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства