viasna on patreon

Трэнінг на Пастаўшчыне: Як суіснаваць з Беларускай АЭС?

2017 2017-08-07T08:50:30+0300 2017-08-07T08:58:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pastavy-aes.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Трэнінг “Радыёактыўнае выпраменьванне: яго прырода і асаблівасці ўздзеяня і вымярэння”.

Трэнінг “Радыёактыўнае выпраменьванне: яго прырода і асаблівасці ўздзеяня і вымярэння”.

Трэнінг для сябраў праваабарончых і экалагічных арганізацый ды ініцыятываў на тэму “Радыёактыўнае выпраменьванне: яго прырода і асаблівасці ўздзеяня і вымярэння” прайшоў 5 жніўня на Пастаўшчыне.

У мерапрыемстве, арганізаваным у межах кампаніі “Адвакацыя дзеля грамадскіх інтарэсаў” браў актыўны удзел прафесар Блэк-Хілскага універсітэта (Black Hills State University) Эндру Пэтэр.

У святле будаўніцтва Беларускай АЭС для актывістаў з Мінска, Маладэчна, Мядзела, Смаргоні, Астраўца, які ўдзельнічалі ў трэнінгу, гэтая тэма аказалася надзвычай актуальнай.

Нягледзячы на тое, што практычна ўсе прысутныя мелі ўяўленне, што такое радыяцыя і як яна ўздзейнічае на навакольнае асяроддзе і чалавека, давялося пачуць шмат новых і цікавых звестак, паглыбіць свае веды ў практыцы вымярэння радыяцыйнага фону, чым цяпер і займаюцца некаторыя валантэры ў рэгіёне пабудовы атамнай электрастанцыі.

Апроч таго, ўдзельнікі даведаліся, якія радыёактыўныя рэчывы з’яўляюцца ў паветры і вадзе ў выніку функцыянавання гэтых аб’ектаў цягам часу, у якія перыяды адбываюцца выкіды ў атмасферу высакародных (радыяктыўных) газаў і г.д.

Галоўны мэсыдж міжнароднага эксперта – гэта неабходнасць сталага і незалежнага вымярэння радыяцыйнага фону ў зоне АЭС пасля яе ўвводу ў эксплуатацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства