viasna on patreon

ДФР зацікавіўся незалежнымі прафсаюзамі: ператрусы на офісах, ёсць затрыманыя Дапоўнена

2017 2017-08-02T15:45:21+0300 2017-08-03T08:59:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viber_image2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Офіс прафсаюза пасля ператрусу. Фота: praca-by.info

Офіс прафсаюза пасля ператрусу. Фота: praca-by.info

У мінскім офісе незалежнага прафсаюза РЭП і ў цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску сёння зранку адбыліся ператрусы

Па інфармацыі "Нашай Нівы", яго праводзілі супрацоўнікі  Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Кіраўнікоў прафсаюза вінавацяць у нясплаце падаткаў. Выглядае, што гэта падобна на «справу Бяляцкага».

«Каля 9-й раніцы ў офіс прыйшлі каля 10 чалавек з Дэпартамента фінансавых раследаванняў, — распавёў «Нашай Ніве» Юры Белякоў, прававы інспектар прафсаюза. — Паказалі пастанову пракурора аб тым, што расследуецца справа аб ухіленні ад сплаты падаткаў. Гэта справа ў дачыненні да нашых лідараў Аляксея Комліка і Генадзя Федыніча. Сутнасць яе такая ж, як і была ў справе Бяляцкага», — кажа Белякоў.

Ператрусы адбыліся таксама па месцы жыхарства ў Ігара Комліка, Генадзя Фядыніча і Наталлі Пічужкінай. Вынятыя ноўтбукі, жорсткія дыскі кампутараў і дакументацыя.
Лідара прафсаюза Генадзя Фядыніча затрымалі раніцай дома.

Затрыманы таксама старшыня Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

На допыт забраны таксама Юры Герасіменка, прэс-сакратар РЭП.

Затрыманая таксама былая рэдактарка сайта praca-by.info Наталля Пічужкіна.

Ёсць інфармацыя, што сілавікі шукаюць галоўнага бухгалтара прафсаюза Ігара Комліка.

Справа аб нясплаце падаткаў распачатая супраць траіх: Фядыніча, Пічужкінай і Комліка.

Праваабаронцам стала вядома таксама аб тым, што ператрус адбыўся і ў рэгіянальным аддзяленні Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску. Па непадцверджанай інфармацыі, некаторых актывістаў прафсаюза адвезлі на допыт у ДФР. Старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалай Зімін даў падпіску аб неразгалошванні інфармацыі па крымінальнай справе. 

Вобыск прайшоў на кватэры старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалая Зіміна і скарбніцы БНП Сняжаны Грынцэвіч. Цяпер Зіміна і Грынцэвіч вязуць з Салігорску на допыт у Менск. 

 ***

У Камітэце дзяржкантролю паведамілі, што па фактах ухіленьня ад выплаты падаткаў распачатая крымінальная справа ў дачыненьні да кіраўнікоў аднаго з прафэсійных саюзаў/ Пра гэта піша Радыё “Свабода”.

«Органамі фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па фактах ухіленьня ад выплаты падаткаў распачатая крымінальная справа ў дачыненьні да кіраўнікоў аднаго з прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, якія не ўваходзяць у Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што старшыня і галоўны бухгальтар прафарганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэньня адкрылі ад імя прафсаюзу рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў (гаворка ідзе пра сотні тысяч даляраў ЗША)», — гаворыцца ў паведамленьні камітэту.

Паводле Камітэту дзяржкантролю, гэтым службовыя асобы прафсаюзу парушылі патрабаваньне Нацбанку Рэспублікі Беларусь аб неабходнасьці атрымліваць адмысловы дазвол на адкрыцьцё рахункаў за мяжой.

«Такім чынам яны спрабавалі схаваць факты атрыманьня за межамі нашай краіны даходаў і ўхіліцца ад выплаты падаткаў з гэтых даходаў. Атрыманыя грошы пераводзіліся ў наяўныя і перавозіліся ў рэспубліку, для чаго дадзеныя службовыя асобы рэгулярна выяжджалі за межы краіны», — гаворыцца ў паведамленьні.

Па дадзеных фактах упраўленьне Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласьці і горадзе Менску ў дачыненьні да дзьвюх службовых асоб распачало крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 (ухіленьне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства