viasna on patreon

«Безгалосы» прафсаюзны актывіст звярнуўся ў Вярхоўны суд

2017 2017-08-02T08:28:14+0300 2017-08-02T08:35:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazlou-viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў. Фота Радыё Свабода

Прадстаўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў. Фота Радыё Свабода

Пасля двух месяцаў абскарджвання судовай пастановы на штраф за нібыта гучную лаянку гомельскі рэгіянальны кіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў звярнуўся ў Вярхоўны суд. Пра гэта піша "Гомельская Вясна".

«Не магу пагадзіцца са штрафам. Мяне схапілі амапаўцы 25 сакавіка ў вёсцы Цярэшкавічы, калі я кіраваўся на „Марш недармаедаў-2“. Як звычайна, абвінавацілі ў гучнай лаянцы і непадпарадкаванні міліцыі. Двое сутак прэвентыўна трымалі ў ізалятары, а пасля суддзя Гомельскага раёну Тамара Застаўнецкая аштрафавала на тры базавыя велічыні — 69 рублёў. Амапаўцы ня ведалі, што пасля аперацыі ў анкалагічным цэнтры я наогул размаўляю шэптам — ім важна было мяне затрымаць. У суд першай інстанцыі я прадставіў даведкі пра аперацыю, выступаў лекар, суддзя чула, што маўленне ў мяне парушана, а ўсё адно аштрафавала".

Прафсаюзны актывіст кажа, што падчас разгляду касацыйнай скаргі суддзя Гомельскага абласнога суду Мікалай Бакуноў пацікавіўся ў яго, чаму супрацоўнікі АМАПу сведчылі пра гучную лаянку і непадпарадкаванне?

«Я ўпэўнены, што амапаўцы атрымалі загад ізаляваць мяне да акцыі пратэсту, таму й абвінавацілі ў лаянцы і непадпарадкаванні. У судзе я іх назваў ілжэсведкамі», — патлумачыў Віктар Казлоў.

Не адмяніў пастанову на штраф і старшыня абласнога суду Сяргей Шаўцоў, якому таксама падавалася скарга. Засталася апошняя судовая інстанцыя — Вярхоўны суд.

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае Казлову абскарджваць штраф, лічыць, што, прынамсі на рэгіянальным узроўні, міліцыя і суды дзейнічаюць як змовіўшыся:

«Калі трэба ізаляваць актывіста напярэдадні акцыі пратэсту, яму прыпісваюць лаянку ў грамадзкім месцы, размахваьне рукамі — каб падпадала пад дробнае хуліганства, за якое можна арыштоўваць. Калі ж трэба толькі аштрафаваць, пішуць пратакол на ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. У выпадку з Казловым выйшла няўвязка, але мясцовыя суды ня ў стане парушыць звыклы парадак».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства