Актывістаў судзяць за ліпеньскія мірныя акцыі пратэсту

2017 2017-08-01T12:52:53+0300 2017-08-01T13:00:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Першамайскага раёна г. Мінска 1 жніўня разгледзіў справу Леаніда Кулакова па абвінавачванні яго ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 3 арт. 23.34 КаАП), якое адбылося 7 ліпеня.

Так суддзя Іна Сідарок палічыла даказанай віну актывіста на падставе сведчанняў міліцыянта Я. Караваева і пісьмовых матэрыялаў справы, прызнаўшы ўдзел Леаніда Кулакова ў пікетаванні супраць ваенных вучэнняў “Захад-2017” і за вызваленне палітычных зняволеных адміністрацыйным правапарушэннем. І вынесла пастанову аб пакаранні актывіста штрафам у 30 базавых велічынь (690 беларускіх рублёў).

За ўдзел у гэтым жа пікеце яшчэ 27 ліпеня была асуджана Вольга Нікалайчык. Жанчыне таксама прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафа ў 30 базавых велічынь.

Сёння будзе разглядацца іншая адміністрацыйная справа ў дачыненні да актывісткі – за ўдзел у масавым мерапрыемстве, што адбылося 3 ліпеня.

А 4 жніўня суд чакае і актывістку Ніну Багінскую.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства