viasna on patreon

Летняе зацішша скончылася – у судах ізноў аўрал Дапоўнена

2017 2017-07-20T09:34:45+0300 2017-07-20T18:36:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalash-viniarski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Калаж Максіма Вінярскага з facebook.

Калаж Максіма Вінярскага з facebook.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаюцца адміністратыўныя справы удзельнікаў пікету салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў». Пратаколы складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). Гэта першыя судовыя працэсы, звязаныя з рэалізацыяй грамадзянамі канстытуцыйнага права на мірныя сходы, якія адбываюцца пасля правядзення ў Мінску паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

22 чэрвеня больш за 10 актывістаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі зняволеных і расцяжкай «Свабоду палітвязням». Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымлівалі, аднак вялі  актыўную вэдэафіксацыю ўдзельнікаў акцыі.

Праваабаронцы валодаюць інфармацыяй пра семярых ўдзельнікаў акцыі, на якіх складзеныя пратаколы правапарушэння. Магчыма, судоў сёння будзе болей.

11-00. Максім Вінярскі; суддзя Вікторыя Шабуня, пастанова - арышт 15 сутак. Максім Вінярскі на суд не змог прыйсці, быў на пахаванні сваяка.

12-00. Мікіта Краснакуцкі; суддзя Іван Касцян, пастанова - штраф 30 базавых велічынь;

12-00. Андрэй Шарэнда суддзя Вікторыя Шабуня, справа адпраўленая на дапрацоўку ў РУУС;

14-00. Мікалай Логвінаў; суддзя Іван Касцян, пастанова - штраф 30 базавых велічынь;

14-30. Вольга Нікалайчык; суддзя Вікторыя Шабуня, пастанова - арышт на 10 сутак, далі 5 дзён на абскарджванне;

15-30. Арцём Чарняк; суддзя Іван Касцян, пастанова - штраф 50 базавых велічынь;

17-00. Леанід Кулакоў; суддзя Іван Касцян, пастанова - арышт на 10 сутак, далі 5 дзён на абскарджванне;

Пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння складзеныя па частцы 3 арт 23.34 КаАП (арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненым паўторна на працягу года).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства