viasna on patreon

Любоў Санкевіч пакаралі штрафам 26 базавых велічынь

2017 2017-07-13T11:29:36+0300 2017-07-13T11:36:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babruisk-sud-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістку з Бабруйска Любоў Санкевіч пакаралі быццам за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі, што прайшла 22-га чэрвеня ў Менску, а фактычна за інтэрв’ю незалежным СМІ.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, у часе судовага паседжання быў прадэманстраваны відэа-стрым Радыё Свабода, на якім бачна, што жанчына не трымае ў руках плакатаў, адказвае на пытанні журналістаў і стаіць у баку ад мітыноўцаў. Аднак бабруйскі суд не ўлічыў гэтыя доказы і пакараў пенсіянерку штрафам 26 базавых велічынь, што на сёння складае амаль паўтысячы беларускіх рублёў.

Кажа Любоў Санкевіч:

– 22-га мяне хапаюць на чыгуначным вакзале. Злачынцу знайшлі! Я пенсіянерка-тэрарыстка, кагосьці забіла, абрабавала? Што я здзейсніла? Сказала праўду. А праўда не падабаецца. Я перастала верыць у судовую беларускую ўладу. Таму што ў нас няма судоў. У нас ёсць судзілішчы. Калі б у нас былі суды, то суддзі разбіраліся б па закону, а не па званку аднекуль. Я маўчаць не буду. Чым больш яны душыць мяне будуць, тым больш я буду гаварыць.

Актывістка  адзначыла, што збіраецца абскарджваць рашэнне суда, а таксама распачаць галадоўку ў Адміністрацыі Прэзідэнта, пратэстуючы супраць несправядлівага выраку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства