viasna on patreon

Праваабаронцы пра важнае. Як вызначаюць палітвязняў? Відэа

2017 2017-06-30T14:18:13+0300 2017-07-03T12:24:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/javorski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Яворскі

Уладзімір Яворскі

Хочаце ведаць, чаму праваабаронцы не прызналі палітвязнямі «Белы легіён»? Па якіх крытэрах можна вызначыць, ці з'яўляецца арыштаваны палітвязнем? У сувязі з падзеямі вясновых месяцаў актывісты, журналісты ды і проста неабыякавыя людзі раз-пораз прыпісваюць статус палітвязня амаль любому арыштаванаму грамадзяніну з актыўнай палітычнай пазіцыяй.

Але ці маюць у гэтым рацыю?

Прапануем відэазапіс публічнай лекцыі ўкраінска-беларускага эксперта Уладзіміра Яворскага, які прымаў удзел у працы групы праваабаронцаў з сямі краінаў Еўропы і СНД па фармуляванні крытэраў вызначэння статуса "палітычны вязень". Вынікам працы міжнароднай групы экспертаў стала «Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень».

Публічная лекцыя Уладзіміра Яворскага "Як праваабаронцы вызначаюць палітвязняў" адбылася 3 траўня 2017 года ў Мінску.

Праваабаронцы пра важнае. Як вызначаюць палітвязняў?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства