Цэнзар не змог замазаць у лісце “дзіравы дах” на Валадарцы
https://spring96.org/be/news/87161
2017
2017-06-12T08:58:46+0300
2017-06-12T08:58:46+0300
2017-06-12T09:58:12+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/jaudacha-list-9885k.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыхар Мінска Усевалад Сцебурака расчытаў, што замазаў цэнзар у лісце арыштаванага па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».
Многія людзі пішуць у турмы арыштаваным па так званай «справе патрыётаў». Гэта свайго роду «аперацыя салідарнасці», піша «Наша ніва”. Піша ў турмы фігурантам справы і жыхар Мінска, літаратар Усевалад Сцебурака.
Ён быў нямала здзіўлены, калі ў апошнім лісце ад кнігара Алеся Яўдахі частку радкоў замазаў цэнзар. Але замазанае ўдалося расчытаць, бо колер цэнзаравага і арыштантавага чарнілаў розніцца.
Выявілася, што замазаны такія словы: падчас дажджу апартаменты СІЗА па поўнай праграме залівае вадой, і насельнікі бегаюць з тазікамі… Замаляваны і смайлік пасля гэтых слоў.
«Сорам!» — так каментуе сітуацыю Сцебурака.