viasna on patreon

Памежнікі знялі з цягніка Вадзіма Жаромскага і Марыю Рабкову Дапоўнена

2017 2017-06-08T10:39:21+0300 2017-11-04T13:20:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zharomski-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Жаромскі і Марыя Рабкова

Вадзім Жаромскі і Марыя Рабкова

У фігуранта некалі гучнай “Справы графіцістаў” Вадзіма Жаромскага і Марыі Рабковай, якія накіроўваліся цягніком у Вільнюс, памежнікі забралі пашпарты.  Прычынаў не тлумачаць. Як напісаў у facebook Andrej Strizhak, супрацоўнікі памежнай службы каравуляць іх у цягніку. Магчыма, што ў Гудагаі будзе прынятае ў дачыненні да іх нейкае рашэнне.

"Наша ніва" паведамляе, што "Жаромскага і яго сяброўку Марфу Рабкову не выпусцілі з Беларусі. Памежнікі падчас пашпартнага кантролю на выездзе з краіны забралі ў іх пашпарты без тлумачэння прычын.

Пасля асабістага дагляду актывістаў адпусцілі. Памежнікі паабяцалі пасадзіць Жаромскага і Рабкову на наступны цягнік да літоўскай сталіцы.

"Вадзім Жаромскі раней праходзіў па справе "графіцістаў", а ў дачыненні да Марыі Рабковай была раней ініцыяваная справа па факце заліцця дзвярэй беларускага тэлебачання фарбай (пасля абвінавачванні былі знятыя)" - піша Андрэй Стрыжак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства