viasna on patreon

Графіціста Алега Ларычава і Ганну Новік асудзілі да штрафаў Дапоўнена

2017 2017-06-06T11:16:00+0300 2017-06-06T13:20:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/larychau-novik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Ларычаў і Ганна Новік у судзе. Фота з Instagram Джона Сільвера.

Алег Ларычаў і Ганна Новік у судзе. Фота з Instagram Джона Сільвера.

Куратар стрыт-арт-праекту Signal Алег Ларычаў паведаміў у адной з суполак у мэсэнджэры Telegram, што быў затрыманы міліцыяй разам зь сяброўкай Ганнай Новік, пры іх былі фарбы і трафарэты. Пра затрыманне паведамляе Радыё Свабода.

Выходныя іх пратрымалі спачатку ў РУУСе Кастрычніцкага раёна, затым у ІЧУ на Акрэсціна.

Паводле допісу, Ларычава і Новік затрымалі ў суботу, 3 чэрвеня, а цяпер вязуць у суд Кастрычніцкага раёну Менску. На тэлефанаваньні ён не адказвае. У чым абвінавачваюць Ларычава, невядома.

Пазней стала вядомя, што іх спачатку даставілі ў Кастрычніцкі РУУС, а затым у суд. Ім пагражае пакаранне па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Суддзя Сяргей Германовіч прыняў рашэнне адкласці разгляд адміністратыўнай справы. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў блогер Антон Матолька. Суд пачаўся пасля 14 гадзін.

Як перадае з суду блогер Раман Пратасевіч, першай судзяць Ганну Новік. Паводле суду, Новік і Ларычаў «каля 2:40 ночы на вуліцы Магілёўскай гучна лаяліся матам, на заўвагі не рэагавалі». Іх затрымалі «людзі ў цывільным», закінулі ў мікрааўтобус. "Да нас звярнуліся ў грубай форме i пацягнулi у машыну", — распавёў на судзе Алег Ларычаў, які выступае на гэтым працэсе сведкам. 

Сведка-амапавец патлумачыў суду, што двое нешта малявалі, аднак ён не бачыў што, але адзначыў, што яны гучна лаяліся і пагражалі супрацоўнікам міліцыі.

Ганну Новік за дробнае хуліганства суд пакараў штрафам у памеры 10 базавых велічынь.

Адміністратыўную справу Алега Ларычава разглядае суддзя Віталь Сямёнаў. Ён абвесціў перапынак для прыняцця рашэнне, які ў выніку зацягнуўся. Рашэнне будзе агалошана заўтра. Да гэтага часу Алег Ларычаў вызвалены з-пад варты.

6 чэрвеня суд зачытаў рашэнне па адміністрацыйнай справе супраць Алега Ларычава, якім асудзіў маладога чалавека да штрафу ў памеры 30 базавых велічынь.

Алег Ларычаў раней адсядзеў 5 сутак за нібыта «маханьне рукамі і нецэнзурную лаянку», да таго Ларычава аштрафавалі на 1150 рублёў за дамалёўку калючага дроту на мурале «Масква-Менск». Ларычаў кажа, што адчуў на Акрэсьціна «асаблівае стаўленьне», зьвязвае гэта з тым, што старонка ягонага праекту Signal паведамляла ў сацсетках пра палітычныя графіці і аплікацыі ў Менску (хто іх рабіў, невядома). На пачатку красавіка Ларычаў быў зьбіты двума невядомымі, нападнікаў дагэтуль не знайшлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства