Яўгену Палтаржыцкаму зменена мера стрымання

2017 2017-05-22T00:03:06+0300 2017-05-22T00:09:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paltarzhycki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Палтаржыцкі. Фота: svaboda.org

Яўген Палтаржыцкі. Фота: svaboda.org

Фігурант справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Яўген Палтаржыцкі пераведзены на хатні арышт.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», мера стрымання ў дачыненні да Яўгена Палтаржыцкага была змененая ўвечары 19 траўня. Дагэтуль ён утрымліваўся пад вартай у СІЗА КДБ.

Нагадаем, што Палтаржыцкі, гісторык па адукацыі, якога адносяць да сябраў былой арганізацыі “Белы легіён”, быў затрыманы 21 сакавіка. 30 сакавіка яму афіцыйна было прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, а ў 20-х чыслах красавіка – і дадатковае абвінавачванне па артыкуле 287 КК.

Такім чынам, у следчых ізалятарах Мінска, “Амерыканцы” ды “Валадарцы”, застаюцца яшчэ 16 асобаў, абвінавачаных у “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, з іх толькі адзін - актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч, не праходзіць па ўзбуджанай пазней справе аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства