З Кастрычніцкай дэманстранты прайшліся да Незалежнасці. За імі - аўтазакі Фота

2017 2017-05-01T14:24:28+0300 2017-05-01T16:58:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/na_kastrychnickaj-01.05.2017e.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы, дзе анансавалася акцыя Беларускага нацыянальнага кангрэсу, сабраліся журналісты, АМАП, людзі ў цывільным, і напачатку зусім нешматлікія ўдзельнікі акцыі. 

Выйсці на гэтую акцыю заклікаў палітык Мікалай Статкевіч, лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу, якога 28 красавіка арыштавалі на пяць сутак і, меркавана, утрымліваюць на Акрэсціна.

Яшчэ напярэдадні збору ўдзельнікаў назіральнікі Грамадзянскага кантроля зафіксавалі за Палацам рэспублікі шэсць аўтазакаў, чатыры мікрааўтобусы, аўтобус з АМАПам. На самой плошчы налічылі 45 супрацоўнікаў міліцыі, каля 30 людзей у цывільным.

Паводле журналістаў і назіральнікаў, людзей блакавалі на падыходзе да плошчы, у прыватнасці ў раёне рэстарана Макдональдс, што на праспекце Незалежнасці. Таксама ўдзельнікі акцыі распавялі журналістам, што некага затрымлівалі па дарозе з рэгіёнаў.

Да тых, хто прыйшоў на плошчу, падыйшоў супрацоўнік міліцыі і ў гукаўзмацняльнік заклікаў разыходзіцца, паколькі акцыя недазволеная, папярэдзіў, што ў адваротным выпадку будуць прымяняцца спецсродкі.

Людзі пакрысе збіраліся, размаўлялі паміж сабой і з журналістамі. Час ад часу выкрыквалі "Жыве Беларусь!", "Свабоду палітвязням!" і пляскалі ў далоні.

Затым на прыступкі Палацу рэспублікі ўзняліся палітыкі Павел Севярынец, Уладзімір Някляеў і пачалі мітынг з закліку “Свабоду палітвязням!”.

Акцыя пратэсту на Кастрычніцкай 1 траўня 2017

Пасля мітынгу выступоўцы заклікалі ўдзельнікаў акцыі, якіх налічвалася ўжо каля пяці сотняў, прайсціся маршам да плошчы Незалежнасці. Калону "суправаджалі" супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным.

Акцыя пратэсту на Кастрычніцкай 1 траўня 2017

З пачаткам шэсця з месца крануліся аўтазакі і мікрааўтобусы, якія дзяжурылі каля Палаца рэспублікі і ў двары насупраць Купалаўскага тэатра.

Акцыя пратэсту 1 траўня 2017

Каля Чырвонага касцёлу на плошчы Незалежнасці, дзе сабраліся каля 200 чалавек, арганізатары акцыі зачыталі патрабаванні рэзалюцыі Беларускага нацыянальнага кангрэсу, папрасілі прагаласаваць за яе, і, прыняўшы адзінагалосна, абвесцілі пра завяршэнне мерапрыемства. 

Акцыя пратэсту на плошчы Незалежнасці 1 траўня 2017

Падчас акцыі назіральнікі затрыманняў не зафіксавалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства