У Берасці за непадпарадкаванне судзілі Наталлю Папкову Дапоўнена
Cуд Ленінскага раёна Брэста 19 красавіка разглядае адміністрацыйную справу актывісткі Наталлі Папковой. Па інфармацыі, якую змясціў у фэйсбуку Мікалай Статкевіч, яна была затрыманая яшчэ 17 красавіка нібыта за пераход вуліцы ў неўстаноўленым месцы.
Яе амаль суткі ўтрымоўвалі ў Ленінскім РАУСе Брэста, абвінаваціўшы ў пераходзе вуліцы ў неналежным месцы і ў непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Толькі пад вечар Наталлю прывезлі ў суд, дзе мусілі вызваліць пасля патрабавання разглядаць справу ў прысутнасці яе адваката.
Пагней стала вядома, што справу Папковай разглядаў суддзя суда Ленінскага раёна Алег Міранюк. Ён пастанавіў пакараць актывістку арыштам на 15 сутак. Не дачакаўшыся прысуду Папкова сыйшла з суду і зараз яе месцазнаходжанне невядомае.
18 красавіка Папкову пакаралі штрафам у памеры на 4 базавыя велічыні за парушэнне правілаў дарожнага руху і непасрэдна ў міліцыі склалі яшчэ адзін пратакол па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы).
У той жа дзень пачаўся суд, аднак Наталля Папкова заявіла хадайніцтва ад прадстаўленні адваката, якое было задаволенае. Разгляд справы перанеслі на 19 красавіка, а актывістку адпусцілі з ІЧУ да суда дадому.
Пэўны час пра месцазнаходжанні актывісткі нічога не было вядома.