viasna on patreon

Суд па справе Таццяны Рэвякі перанесены на 26 красавіка

2017 2017-04-18T13:31:15+0300 2017-04-19T16:37:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/reviaka-sud-2017-04-18-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У суддзе Цэнтральнага раёна сабраліся праваабаронцы і журналісты: судзяць Таццяну Рэвяка.

У суддзе Цэнтральнага раёна сабраліся праваабаронцы і журналісты: судзяць Таццяну Рэвяка.

Суд над праваабаронцай Таццянай Рэвяка перанесены на 26 красавіка. Такое рашэнне прыняла суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня, пасля марных спробаў адшукаць заяўленага ў працэсе адваката. Суд нават зрабіў афіцыйны запыт у юрыдычную калегію Ленінскага раёна, аднак там нічога не змаглі патлумачыць.

У калегіі праваабаронцы прапанавалі іншага адваката, але Рэвяка прыняла рашэнне адмовіцца ад паслуг абаронцы і вырашыла даказваць у судзе сваю невінаватасць сама.

Тым не меней, пасля працяглага перапынку Вікторыя Шабуня адклала разгляд справы на 5 дзён, каб за гэты час праваабаронца змагла вызначыцца з адвакатам. Працяг судовага паседжання прызначаны на 9-30 26 красавіка.

 Таццяна Рэвяка сабрала рэчы на выпадак вынясення прысуду, звязанага з арыштам.

Рэвяку затрымалі 26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска і, разам з іншымі затрыманымі, адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна сталіцы, дзе доўгі час утрымлівалі ў жорсткіх умовах, у дворыку, тварам да сцяны, з паднятымі ўгару рукамі.

Пазней стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі склалі на праваабаронцу адразу два пратаколы: па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Пратаколы праваабаронцы не прад’яўлялі і яна іх не падпісвала.

Праваабаронца накіравала ў Пракуратуру горада Мінска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўлена пасля затрымання. Адказу яна пакуль не атрымала.

Напярэдадні суда Фонд дамоў правоў чалавека звярнуўся да старшыні суда Цэнтральнага раёна Мінска, у якім 18 красавіка будзе разглядацца справа праваабаронцы Таццяны Рэвяка.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства