viasna on patreon

Дэпутат Марзалюк пра справядлівасць не адказаў

2017 2017-04-17T13:56:46+0300 2017-04-17T14:02:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marzalyuk_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Ігар Марзалюк. Фота: tut.by

Дэпутат Ігар Марзалюк. Фота: tut.by

Дэпутат Ігар Марзалюк адказаў на адкрыты ліст магілёўскіх праваабаронцаў, але нічога не сказаў пра галоўнае.

Па інфармацыі сайта mspring.online дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк адрэагаваў на адкрыты калектыўны ліст магілёўскіх праваабаронцаў Аляксея Колчына, Барыса Бухеля і Аляксандра Буракова. Нагадаем, яны прасілі растлумачыць, ці лічыць дэпутат справядлівым той факт, што людзей, якія слухалі яго выступ на мірным мітынгу 15 сакавіка, пакаралі адміністрацыйнымі штрафамі і арыштамі. Сам Ігар Марзалюк тады заявіў, што “дэмакратыя ж у нас, ніхто вас дрынамі ня б’е, не ганяе. Вы маеце магчымасць свабодна рэалізаваць сваё права“.

Акрамя таго, праваабаронцы прасілі прыняць захады для вызвалення і рэабілітацыі людзей, якія падвергліся адміністрацыйнаму пераследу за ўдзел у мірным сходзе.

Ігар Марзалюк у сваім адказе пазначыў, што да яго звярталіся з дзьвума пытаннямі, але на пытанне пра справядлівасць так і не адказаў:

“У выпадку, калі пералічаныя Вамі асобы парушылі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, то іх затрыманне і адміністрацыйнае спагнанне варта лічыць правамерным.

У выпадку, калі пералічаныя Вамі асобы парушылі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, – меры па іх вызваленні і рэабілітацыі не могуць быць прынятыя“.

Аляксандр Буракоў, якому быў дастаўлены адказ, звярнуў увагу яшчэ і на тое, што адказ быў дадзены не на мове звароту.

– Дзіўны момант, улічваючы, што Ігар Аляксандравіч у СМІ аддае перавагу беларускай мове. Магчыма, гэта своеасаблівы дэмарш з яго боку. Хай застаецца на яго сумленні. Як і тое, што ён адкрыта праігнараваў пытанне пра людзей, якія пасля яго слоў пра дэмакратыю і іх правы атрымалі суткі і штрафы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства