viasna on patreon

Суд апраўдаў блогера Рамана Пратасевіча

2017 2017-04-17T12:03:06+0300 2017-04-17T13:41:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratasevich_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Пратасевіч. Фота: "Новы Час".

Раман Пратасевіч. Фота: "Новы Час".

Суддзя суду Першамайскага раёна Мінска Дзмітрый Цыкал з трэцяй спробы спыніў адміністрацыйную справу за недаказаннасцю, заведзеную на блогера Рамана Пратасевіча.

Студэнта 3 курса журфака БДУ Пратасевіча вінавацілі ва ўдзеле 25 лютага ў несанкцыянаванай акцыі па абароне тэрыторыі Курапат, якая патрапіла пад забудову (арт 23.34 КаАП РБ). Аднак у гэты дзень Пратасавіч здаваў чарговы іспыт у ВНУ.

Па інфармацыі tut.by, каб даказаць, што ён здаваў экзамен раніцай 25 лютага, яму давялося прынесці даведку з ВНУ і прывесці сваіх выкладчыкаў у суд.

Суд над блогерам пачаўся яшчэ 10 красавіка, але быў перанесены на сёння, паколькі суддзя прыняла рашэнне выклікаць на судовае паседжанне выкладчыкаў універсітэта, якія ў дзень акцыі ў Курапатах 25 лютага прымалі ў яго іспыт. Пры гэтым ў пратаколе правапарушэння было пазначана, што ў гэты час актывіст "актыўна ўдзельнічаў у незаконным пікетаванні на будаўнічай пляцоўцы па адрасе: Мірашнічэнка, 49".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства