viasna on patreon

Паўла Севярынца аштрафавалі на 1150 рублёў за акцыю 17 лютага

2017 2017-04-14T09:45:00+0300 2017-04-14T10:08:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Архіўнае фота.

Павел Севярынец. Архіўнае фота.

Суд Фрунзенскага раёна Менску аштрафаваў сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца на 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за "актыўны ўдзел" у Маршы абураных беларусаў у Менску 17 лютага.

Па інфармацыі прэс-службы БХД, суддзя Лішчук вынес пастанову, дзе сцвярджае, што "Севярынец не з'явіўся ў суд, а значыць, злоўжывае сваімі працэсуальнымі правамі" - хаця на момант суда сустаршыня БХД знаходзіўся пад адміністрацыйным арыштам.

Віна Севярынца сфармуляваная так: актыўна ўдзельнічаў у мітынгу, звяртаўся да грамадзянаў праз гукавую апаратуру і выкрыкваў "Жыве Беларусь!"

На працягу апошняга года Павел Севярынец атрымаў ужо 19 штрафаў і двойчы быў арыштаваны - на 10 і 15 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства