Блогера Рамана Пратасевіча спрабавалі асудзіць з другой спробы Дапоўнена
Суд Першамайскага раёна Мінска 14 красавіка працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы, заведзенай на блогера Рамана Пратасевіча. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі па абароне тэрыторыі Курапат, якая патрапіла пад забудову (арт 23.34 КаАП РБ).
Суд над блогерам пачаўся яшчэ 10 красавіка, але быў перанесены на сёння, паколькі суддзя прыняла рашэнне выклікаць на судовае паседжанне выкладчыкаў універсітэта, якія ў дзень акцыі ў Курапатах 25 лютага прымалі ў яго іспыт. Пры гэтым ў пратаколе правапарушэння было пазначана, што ў гэты час актывіст "актыўна ўдзельнічаў у незаконным пікетаванні на будаўнічай пляцоўцы па адрасе: Мірашнічэнка, 49".
Сёння на працэс не з'явіліся сведкі - выкладчыкі БНТУ і таму суддзя Дзмітрый Цыкал прыняў рашэнне перанесці разгляд справы на панядзелак,17 красавіка.
Варта нагадаць, што Рамана Пратасевіча ў дадатак затрымалі 26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы і пакаралі арыштам на 10 сутак.