viasna on patreon

Сямʼю журналістаў у гадавіну шлюбу ўлады «павіншавалі» штрафам у памеры 1 000 даляраў

2017 2017-04-14T08:52:02+0300 2017-04-14T08:54:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leuchuk-harytonava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота: baj.by

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота: baj.by

У Кобрыне 13 красавіка завяршыўся суд над незалежнымі журналістамі.

Па інфармацыі прэс-службы БАЖ, Алеся Леўчука аштрафавалі на 10 базавых па артыкуле 23.4 КаАП — непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, і на 50 базавых па артыкуле 22.9 частцы 2 КаАП — парушэнне парадку вырабу прадукцыі СМІ. Мілане Харытонавай 5 плюс 20 базавых па тых жа артыкулах. Вёў працэс суддзя Вадзім Здановіч.

Сведкі нават у судзе не маглі ўцямна патлумачыць на якой падставе мы мусілі быць затрыманыя. Быў загад схапіць, дык і хапалі. Пратакол Алеся Леўчука быў сфальшаваны. У тым пратаколе, што быў у судзе, зʼявіліся дапіскі, якіх няма ў копіі, што выдалі нам пасля затрымання, — распавяла Мілана Харытонава.

Журналісты «Белсату» былі жорстка затрыманыя невядомымі людзьмі ў цывільным 18 сакавіка ў Кобрыне. Акрамя таго ў журналістаў сканфіскавалі прафесійную тэхніку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства