viasna on patreon

Гомельскіх журналістаў-фрылансераў судзілі ў Светлагорску Дапоўнена

2017 2017-04-12T14:32:16+0300 2017-04-13T11:49:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhukouski-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі ў судзе

Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі ў судзе

У судзе Светлагорскага раёна 11 красавіка была разгледжаная адміністрацыйная справа, заведзеная на гомельскіх журналістаў-фрылансераў Канстанціна Жукоўскага і Андрэя Толчына.

Іх абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, якое нібыта выявілася ў вырабе сюжэту для польскага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” (ч.2 арт. 22.9 КаАП). Пратакол правапарушэння на журналістаў быў складзены яшчэ 6 красавіка.

Паседжанне праходзіла без удзелу журналістаў, якія папярэдзілі суд, што каб дабрацца да Светлагорска патрэбныя грошы на квіток.

У судзе была апытаная сведка Т. Наскова, якая паведаміла, што журналісты былі ў гасцях у Светлагорску і відэапрадукцыі не выраблялі. Аднак суддзя Руслан Царук вырашыў праглядзець відэасюжэт, пасля чаго прызнаў віну Жукоўскага і Толчына даказанай і вынес пастанову, змест якой прысутным не паведаміў.

Кастусь Жукоўскі некалькі разоў тэлефанаваў у суд, але да гэтага часу  не змог звязацца з сакратаром, каб спраўдзіць, якое пакаранне яму вынесенае.

Стала вядома, што Кастуся Жукоўскага пакаралі штрафам у памеры 40 базавых велічынь, а Андрэя Толчына на 20 базавых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства