viasna on patreon

155 сутак арыштаў і 180 базавых велічынь штрафаў. Праваабаронцы падвялі вынікі Відэа

2017 2017-04-10T08:10:00+0300 2017-04-10T08:12:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paplauny_4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Паплаўны, г. Гомель

Анатоль Паплаўны, г. Гомель

У Гомелі на мінулыі тыдні па ініцыятыве прадстаўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Анатоля Паплаўнага прайшла сустрэча актывістаў, пакараных за акцыі пратэстаў 19-га лютага і 25 сакавіка. Асабліва востра абмяркоўваліся ўмовы ўтрымання ў ІЧУ УУС Гомельскага аблвыканкама, арыштанты прыраўніваюць іх да катаванняў, бесчалавечных, зневажальных людскую годнасць абыходжванням.

Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", праваабаронца Анатоль Паплаўны распавёў пра асабісты пераслед, яго ўлады пакаралі двойчы – за акцыю пратэсту 19 лютага ў Гомлі суд прысудзіў яму 10 сутак арышту, а падчас адбыцця пакарання яго асудзілі зноў, дабавіўшы 5 сутак за ўдзел у пратэсту, які адбыўся 12 сакавіка ў Рагачове.

“У камеры, дзе я сядзеў, было вельмі халодна. Па адчуванні ноччу 8-10, удзень 12-14 градусаў па Цэльсіі. Штодзённае, на працягу 15 сутак, а асабліва ў начны час адчуванне холаду было невыносна, з вокнаў увесь час дзьмуў скразняк. Усё гэта я расцэніваю як катаванне, бесчалавечнае, зневажальнае людскую годнасць абыходжванне”. Пра гэта ды іншыя парушэнні я ўжо напісаў пракурору Гомеля”, - паведаміў прысутным правабаронца.

Адбыўшы ў УЧУ 12 сутак адміністратыўнага арышту Уладзімір Кацора кажа, што ён нават пісьмовую заяву падаў, каб адмовіцца ад казённай ежы і ўсё роўна, яму выставілі рахунак за харчаванне.

"Натуральнага асвятлення ў камерах няма, камера кругласутачна, нават ноччу падчас сну асвятляецца яркім штучным святлом, з-за чаго мае вочы ўвесь час знаходзіліся ў напружанні, я не мог чытаць і карыстацца пісьмовымі прыладамі, што па сваёй сутнасці з'яўляецца бесчалавечным абыходжваннем", - распавёў У. Кацора.

Па словах юрыста ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі, які браў актыўны ўдзел у акцыі пратэсту 19 лютага, яму суддзя даў мінімальнае адміністрацыйнае пакаранне – папярэджанне, астатнія 24 актыўныя ўдзельнікі пакараныя судамі буйнымі штрафамі і арыштамі.

“Усяго ў рэгіёне пад пераслед за ўдзел у двух пратэстных акцыях папалі 24 чалавекі. Агулам актывісты атрымалі 155 сутак арыштаў і 180 базавых велічынь (4 140 руб.) штрафаў. І гэта без тых шматлікіх штрафаў, якія ў рэгіёне атрымалі і атрымліваюць да сёняшнега дня незалежныя журналісты за асвятленне ў СМІ акцый пратэстаў. Па ўсіх фактах пакаранняў заклікаю актыўна падаваць скаргі”, - звярнуўся да прусутных Л. Судаленка.

155 сутак арыштаў і 180 базавых велічынь штрафаў. Праваабаронцы падвялі вынікі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства