viasna on patreon

Адвакату Аляксандра Баразенкі не ўдалося абскардзіць прысуд Дапоўнена

2017 2017-04-05T10:20:00+0300 2017-04-05T10:47:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barazenka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Аляксандр Баразенка ў судзе. Фота: baj.by

Журналіст Аляксандр Баразенка ў судзе. Фота: baj.by

Мінскі гарадскі суд 5 красавіка разглядаў скаргу затрыманага журналіста «Белсату» Аляксандра Баразенкі.

Ён абскарджвае судовае рашэнне суду Маскоўскага раёна, згодна з якім журналіста звінавацілі ў дробным хуліганстве і пакаралі арыштам на 15 сутак. Разгляд скаргі журналіста прызначаны на 10 гадзін раніцы.

Нагадаем, 27 сакавіка аператар «Белсату» Аляксандр Баразенка быў асуджаны за тое, што нібыта нецэнзурна выказваўся падчас вулічнай акцыі 25 сакавіку, якую асвятляў. Аднак відэа з камеры, што была ў руках журналіста, абвяргае такое сцвярджэнне: Аляксандр Баразенка не лаяўся, а наадварот падкрэсліваў, што ён журналіст.

«Спадзяемся, што здаровы розум возьме сваё, што суддзя прагледзіць відэа і ўпэўніцца, што Аляксандр нічога не парушаў, не лаяўся»,паведаміў прадстаўнік нашага тэлеканалу ў Беларусі Аляксей Мінчонак.

Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку ў знак пратэсту з незаконным пераследам.

Інтарэсы Аляксандра Баразенкі ў судзе прадстаўляе адвакат, паколькі журналіст адбывае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту. У судзе праглядзелі відэазапіс, на якім супрацьпраўных дзеянняў  Баразенкі не зафіксавана.

Пасля перапынку суддзя Ігар Любавіцкі пастанавіў пакінуць папярэднее рашэнне суддзі Маскоўскага суда аб вінаватасці Баразенкі ў дробным хуліганстве. Журналіст будзе працягваць адбываць адміністрацыйны арышт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства