viasna on patreon

Затрыманага, які адмаўляўся назваць прозвішча, асудзілі на 15 сутак

2017 2017-03-29T10:33:00+0300 2017-03-29T17:05:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_zr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла "Радыё Свабода", спадар Валер, які быў затрыманы 25 сакавіка і ў міліцыі адмаўляўся назваць сваё прозвішча, 28 сакавіка быў асуджаны судом Завадскога раёна Мінска на 15 сутак за непадпарадкаваньне міліцыі і дробнае хуліганства.

Прозвішча Валера — Цімашэнка. Гэтую інфармацыю паведамілі сваякі арыштаванага.

Перад гэтым праваабаронца Уладзімір Лабковіч звярнуўся ў Пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска з тэрміновай заявай аб незаконных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама. Яго абурыла інфармацыя аб тым, што ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ўтрымліваецца мужчына, які адмаўляецца назваць міліцыі сваё прозвішча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства