viasna on patreon

Што і як можна перадаваць арыштаваным Дапоўнена

2017 2017-03-28T19:54:00+0300 2017-03-28T15:49:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina-cip.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна, 36 у Мінску. Фота: svaboda.org

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна, 36 у Мінску. Фота: svaboda.org

Увага! Не ўсе тыя, хто быў асуджаны за мірныя акцыі 25-26 сакавіка ў Мінску да адбыцця пакарання ў выглядзе арышту, могуць знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна, таму лепш спачатку даведацца месцазнаходжанне асуджанага.

Ёсць тры месцы, куды адпраўляюць адміністратыўна арыштаваных:

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), 1-ы завулак Акрэсціна, 36. Там жа знаходзіцца і ІЧУ (г.Менск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36а);
– Цэнтр ізаляцыі Менскага РУУС (г. Менск, вул. Ф.Скарыны, 20);
–  Жодзінскі РУУС (г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 1).

Да ЦІП праезд: тралейбусы 10, 53, 40, 36, аўтобус 57 у бок Малінаўкі, прыпынак “Прылукская”. Ад ст.м. “Міхалова” 10 хвілін пешкам.

Прыём перадач толькі ад блізкіх сваякоў: з 10-00 да 13-00.

Таксама па тэме:

Што можна перадаваць: падрабязны спіс прадуктаў харчавання, дазволеных для перадачы.

Асобна пра кнігі:

Згодна з "ПРАВІЛАМІ ўнутранага распарадку месцаў адбыцця адміністрацыйнага арышту”, зацверджаных Пастановай МУС РБ № 313 ад 20.10.2015, арыштаваным сярод іншага пераліку дазволеных прадуктаў і рэчаў можна перадаваць кнігі – не больш за 5 штук, сшыткі, ручкі і алоўкі, паштовыя капэрты для адпраўлення карэспандэнцыі, настольныя гулькні і нават электракіпяцільнік бытавы завадской вытворчасці (500 Вт)!

Што рабіць, калі тваіх блізкіх затрымалі?

Тут і тут таксама

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства