viasna on patreon

Тадэвуш Кандрусевіч: Выказваю надзею на гуманныя і справядлівыя адносіны да затрыманых і спадзяюся на хутчэйшае іх вяртанне дадому

2017 2017-03-26T18:15:26+0300 2017-03-26T18:17:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tadevush_kandrusievich-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Фота: svaboda.org

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Фота: svaboda.org

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звярнуўся да ўладаў краіны з нагоды падзеяў 25-26 сакавіка.

“Знаходзячыся ў аэрапорце Франкфурта, па дарозе са Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусь, з вялікай занепакоенасцю я ўспрыняў сітуацыю, якая ўзнікла у Мінску і іншых гарадах падчас учарашніх і сённяшніх падзей.

Недахоп часу не дазваляе цалкам асэнсаваць становішча, якое ўзнікла, але яно нагадвае пра складанасць выклікаў, якія сёння паўсталі перад нашай Бацькаўшчынай.

Гісторыя беларускага народа сведчыць аб тым, што ён заўсёды вылучаўся сваёй разважлівасцю і знаходзіў мірныя шляхі для вырашэння ўзнікаючых праблем”, - гаворыцца ў звароце Тадэвуша Кандрусевіча, апублікаваным на сайце catholic.by.

Арцыбіскуп заклікаў “дзяржаўную ўладу і яе апанентаў, а таксама грамадскія арганізацыі і людзей розных поглядаў да канструктыўнага дыялогу з мэтай вырашэння існуючых праблем для дабра нашага народа і кансалідацыі грамадства”.

Таксама Тадэвуш Кандрусевіч выказаў надзею на гуманныя і справядлівыя адносіны да затрыманых і спадзеў на хутчэйшае іх вяртанне дадому.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства