viasna on patreon

Уладзімір Някляеў распавёў падрабязнасці свайго затрымання

2017 2017-03-26T17:42:40+0300 2017-03-26T19:42:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/17436028_10155128725187392_1307946736918291156_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Някляеў у шпіталі ў асяроддзі гасцей

Уладзімір Някляеў у шпіталі ў асяроддзі гасцей

Берасцейскаму праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну ўдалося трапіць у шпіталь да палітыка Уладзіміра Някляева, які быў затрыманы ноччу напярэдадні Дня Волі.

Уладзімір Някляеў распавёў пра сваё затрыманне ў Брэсце. Каля трох гадзін ночы супрацоўнікі КДБ і АМАПу знялі яго з цягніка, калі той вяртаўся з Варшавы ў Мінск. Пратакол і ніякія іншыя паперы не складалі, аднак правялі пільны асабісты дагляд. Уладзіміра Някляева прымусілі поўнасцю распрануцца і прысядаць, каб упэўніцца, што ў яго няма забароненых рэчаў. Неўзабаве палітыку стала дрэнна, у яго падняўся ціск, і яму выклікалі хуткую. Затым яго адвезлі ў шпіталь.

Па словах Уладзіміра Вялічкіна, Някляеў усё яшчэ адчувае сябе не вельмі добра, аднак плануе ў хуткім часе ехаць дадому ў Мінск і лекавацца далей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства